
Павел Шаўцоў разважае пра захаванне беларускасці і ідэнтычнасці ў эміграцыі.
16 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — сябра Апякунскай рады бібліятэкі імя Францыска Скарыны ў Лондане Павел Шаўцоў. Шмат гадоў робіцца ўсё, каб беларускасць у беларусах канчаткова знішчыць. І часам здаецца, што гэтыя планы захопнікаў і манкуртаў сапраўды здзяйсняюцца. Але нават праз крывавы бетон, якім заліваюць нашу свядомасць і нашу зямлю, наша беларускасць усё адно прасочваецца і напаўняе сокам беларускую нацыю. Так будзе і гэтым разам, перакананы Павел Шаўцоў. Пра тое, чаму і ў эміграцыі беларусы не забываюцца на свае карані, чаму мы павінны захоўваць памяць пра сваю гісторыю, і як гэта нам дапаможа захаваць сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Шаўцовым.
Host: Euroradio
Guest: Павел Шаўцоў
Organizations: бібліятэка імя Францыска Скарыны
Places: Лондан, Беларусь
Explore listener stats, chart rankings, contacts and more on the Idea X podcast page.