
Надзея Нортан абмяркоўвае беларускую дыяспару і стварэнне альтэрнатыўнай Беларусі.
28 траўня ў эфіры Еўрарадыё — экспертка па беларускай дыяспары, лідарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сябра Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы (АБА) Надзея Нортан. Раскіданыя па ўсім свеце беларусы сёння не знікаюць бясследна, а няспынна працуюць над стварэннем сваёй, альтэрнатыўнай ад рэжымнай, Беларусі. І хай сёння яна геаграфічна знаходзіцца па-за межамі нашай краіны, але прыйдзе час, калі і гэта, створаная нашай працай і нашымі марамі альтэрнатыўная Беларусь, і Беларусь, геаграфічна прывязаная межамі да пэўнага месца на мапе, уз’яднаюцца, перакананая Надзея Нортан. Пра тое, чаму змаганне “лоб у лоб” з рэжымам не дае плёну, ці магчыма па-за межамі краіны пабудаваць альтэрнатыўную Беларусь будучыні і як зрабіць так, каб беларускі дух і імпэт не зніклі ў беларусаў дыяспары, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Надзеяй Нортан.
Host: Euroradio
Guest: Надзея Нортан
Organizations: Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы
Places: Сан-Францыска, Беларусь
Explore listener stats, chart rankings, contacts and more on the Idea X podcast page.