
Кацярына Баўрэ разважае пра важнасць беларускасці і годнасці для будучыні краіны.
18 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Ніцы, юрыстка па міграцыйных пытаннях у Францыі Кацярына Баўрэ. Знайсці ў сабе сваю беларускасць — гэта не пра філасофію, а, найперш, пра волю, пра свабоду, пра годнасць. Пра будучыню. Калі мы не паважаем свае карані, калі мы не будуем сваю будучыню, будучыню сваёй краіны, з разлікам на стагоддзі наперад, то ў нас проста нічога не застанецца для нашых дзяцей. І мы мусім зрабіць усё, ад нас залежнае, каб гэтай будучыні нашы дзеці не былі пазбаўлены, перакананая Кацярына Баўрэ. Пра тое, чаму, адмаўляючыся ад сваёй беларускасці, сваёй тоеснасці, мы пазбаўляем будучыні сваіх дзяцей, чаму мець годнасць так важна ў сучасным свеце і чаму гэтая годнасць мусіць быць менавіта беларускай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Кацярынай Баўрэ.
Guest: Кацярына Баўрэ
Organizations: Народнае консульства Беларусі
Places: Ніца, Францыя
Explore listener stats, chart rankings, contacts and more on the Idea X podcast page.