
Алесь Залеўскі разважае пра важнасць свабоды для беларусаў і нацыянальную ідэю.
12 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — журналіст, тэлевядоўца, магістр палітычных навук Алесь Залеўскі. Свабода беларуса пачынаецца са свабоды на сваім кавалачку зямлі, у сваім кутку. Месцы, дзе мы можам рабіць свабодна тое, што лічым патрэбным і правільным. Наш нацыянальны, культурны ландшафт — хутарскі. Калгас — гэта не наш ландшафт. Быць гаспадаром на сваёй зямлі заўсёды з’яўлялася першасным для беларуса. І мы абавязкова да гэтага вернемся, і спраўдзім свае мары, перакананы Алесь Залеўскі. Пра тое, чаму для беларусаў так важна свабода, ці вернемся мы на Бацькаўшчыну, і з чым, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Залеўскім.
Host: Еўрарадыё
Guest: Алесь Залеўскі
Organizations: Еўрарадыё
Places: Беларусь
Explore listener stats, chart rankings, contacts and more on the Idea X podcast page.